ganulechka (ganulechka) wrote in art_cats,
ganulechka
ganulechka
art_cats

Котик мурлыка


"Котик-варкотик" 2010г. 110х100. холст. масло
Анна Силивончикsilivonchik.ru/

Хадзіў коцiк па капусце,
Насіў сон у белай хусце,
Усім дзеткам прадаваў,
А Марысi дарма даў.

А-а, а-а, люлі,
Каток без кашулі.
А котачка ў лесе
Кашульку прынясе.
Там красёнцы ткала,
І кудзельку прала,
На сонцы бяліла,
На ветры сушыла.
Кашульку пашыла,
Катку падарыла...

Пайдзі, коця, на вулку,
А дзіця -у люльку.
На ката вуркота,
А на дзіця дрымота.
На ката безгалоўе,
А на дзіця здароўе.
На ката ўсё ліха,
А ты, дзіця, спі ціха.
Ты, коця, не вурчы,
А ты, дзіця, спі-маўчы.

Скочыў каток у куток
І скраў нітак маток.
А ты коце-варкоце,
Чаго сядзіш на плоце?
Ой, будзем ката біці,
Нашто ўкраў нам ніці,
Ой, зажэнем, зажэнем да гумна малаціці,
Лапкамі заграбаці,
А хвастом замятац

Люлі-люлі, коцік,
Не хадзі, па плоце,
Не хадзі па печы,
Буду біці ў плечы,
Не хадзі, па лаўцы,
Буду біці па лапцы.
Не тапчы падушкі,
Буду драці за вушкі,
Не хадзі па хаце,
Не будзі дзіцяці...

А-а-а, каточак,
Злізаў бабчын мядочак.
Сама бабка злізала
На катка сказала.

Люлі-люлі-люлі
Пайшоў кот па дулі,
Памарозіў лапкі,
Скочыў на палаткі,
А з палатак ды на печ,
Ды на бабку паміж плеч.
Тады коцік спужаўся
Ды на печку схаваўся.
Бабка коціка знайшла
Ды за вушкі патрасла.
Пайшоў коцік плачучы,
За ім бабка скачучы.
Ціха, коцік, не ўцякай,
Ціха, коцік, пачакай,
Ціха, коцік, не тужы,
Яшчэ з гадок паслужы.
Куплю табе боты
Слуцкае работы,
Боты дарагія --
За тры залатыя.
Ой ты коце, коце,
Не сядзі на плоце,
Хадзі лепей к нам, к нам,
Нешта табе дам, дам,
Каб па ночы не хадзіў,
Маёй дзеткі не будзіў.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments